У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна адбылося пасяджэнне раённай прызыўной камісіі на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Кухарэвічам. Тут былі прыняты канчатковыя рашэнні аб прызыве на тэрміновую ваенную службу дзятлаўскіх юнакоў, а таксама аб прадастаўленні некаторым з іх адтэрміновак ад прызыву.
Прызыўнікі па адным з’яўляліся перад членамі камісіі з рапартам. Кожнаму юнаку персанальна даводзілі падрабязную інфармацыю аб тым, што ён афіцыйна прызваны на тэрміновую ваенную службу; вызначаны род войскаў, у якіх будзе служыць; у які дзень непасрэдна адбудзецца яго адпраўка ў вайсковую часць. Таксама, члены камісіі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўлады, ваеннага камісарыята, медыцыны, міліцыі, адказалі на пытанні прызыўнікоў, далі падрабязныя тлумачэнні па кожнай сітуацыі. Пры гэтым далі наказ на добрую службу.
Тэкст и фота Вольгі ЮШКЕВІЧ