Каманда дзяўчынак — у праекце “Футбол у вёсцы”

Спорт і турызм

Ад каманды футбалістаў з Круцілавічаў выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прывезлі эстафету ў Наваельнянскую сярэднюю школу. Тут у футбол згулялі дзяўчынкі.

Ужо знаёмая нам мультымедыйная прэзентацыя сабрала шмат навучэнцаў  гэтай школы, прывабіла  цікавасць дзяцей фактамі пра футбол. Майстар-клас правялі футбалісты з Дзятлаўскай  спартыўнай школы, якіх можна, па сутнасці, назваць, маленькімі трэнерамі. Пасля заканчэння трэніровачнага этапу пачалася сяброўская гульня. Правялі адразу два матчы: футбалісты спартыўнай школы супраць мясцовых ігракоў, другі матч згулялі дзве каманды дзяўчат. На пляцоўцы ўсталявалася сапраўднае спаборніцтва. Актыўнасці дзяўчат любы пазайздросціць, а дынамічнасці гульні можна павучыцца. Адзначыў запал у дзявоцкай камандзе старшы трэнер спартыўнай школы Уладзімір Ганчар:

– Дзяўчаты тут вельмі бойкія, не ўступаюць у гульні хлопчыкам.  Маладыя спартсменкі добра ведаюць правілы футбола, якасна адпрацаваны гульнёвыя рухі. Адчуваецца, што футбол  у вучняў гэтай школы выклікае інтарэс і займае важнае месца ў час правядзення спартыўных заняткаў.

Неабходна звярнуць увагу на балельшчыкаў Наваельнянскай школы. Яркі эмацыянальны ўсплеск падтрымліваў ігракоў, надаваў ім бадзёрасці ў час гульні.

Пры падвядзенні вынікаў футбольных матчаў былі адзначаны лепшыя ігракі, якія згуляюць у складзе каманды і будуць абараняць гонар школы ў фінальных спаборніцтвах.

Традыцыйныя віншаванні і падарункі выклікалі шквал эмоцый сярод школьнікаў. Нагадаем, што Беларуская федэрацыя футбола шчыра прадаставіла школьнікам вясковай мясцовасці каляровыя часопісы “Вялікі футбол”, эмблемы, ручкі, блакноты і разам са старшым трэнерам спартыўнай школы Уладзімірам Ганчаром запрашаюць усіх актыўных футбалістаў раёна, іх бацькоў, сяброў і аматараў футбола 18 мая на стадыён “Колас” у Дзятлаве на фінальныя спаборніцтвы юных спартсменаў у вялікай гульні.

Далей разам з футбалістамі спартыўнай школы адпраўляемся ў Жукоўшчыну.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”

“Кубак COCA-COLA.Уступай у гульню!”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *