Як уладкавацца на работу ў іншым горадзе?

Падзеі

Пра перасяленне беспрацоўных

Пытанне да спецыяліста аддзела па працы і занятасці: я беспрацоўны, не маю ўласнага жылля. Спрабаваў працаўладкавацца ў раёне, але ўсе вакансіі, на якія мог прэтэндаваць, былі без прадастаўлення службовага або арэнднага жылля. Ці ёсць у мяне магчымасць пры падтрымцы аддзела па працы і занятасці знайсці работу з прадастаўленнем жылля ў іншым горадзе?

Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань:

– Згодна з Інструкцыяй “Аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы з выплатай грашовых сродкаў”, зацверджанай пастановай

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2016 года №62, беспрацоўныя маюць права на аказанне садзейнічання ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы.

Перасяленне беспрацоўных і членаў іх сем’яў праводзіцца ў выпадку прадастаўлення беспрацоўным работы ў іншай мясцовасці (іншым населеным пункце) з прадастаўленнем жылля.

На сёння магчыма арганізацыя перасялення беспрацоўных для камплектавання кадрамі ААТ “Аўтобусны парк горада Гродна” на вакантныя працоўныя месцы:

вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “Д” (патрабаванне: стаж работы не менш за 6 месяцаў);

слесар па рамонце аўтамабіляў 4 разраду.

Іншагароднім грамадзянам прадастаўляецца інтэрнат або арэнднае жыллё.

Па пытаннях працаўладкавання можна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама. Тэлефоны для даведак: 2-16-21, 2-27-01.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Детские пособия повышаются в Беларуси с 1 мая

ФПБ создает базу данных о вакансиях в Беларуси

“Кірмаш вакансій” у Данілавічах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *