Як пазбегнуць меланомы

Падзеі

Меланома – злаякасная пухліна скуры. Пры сонечным выпраменьванні адбываецца размнажэнне пігментных клетак і развіццё пухліны. Злаякасныя клеткі хутка трапляюць у крывацёк і даюць метастазы, таму меланома можа прывесці да смяротнага зыходу літаральна за некалькі месяцаў.

Уздзеянне ўльтрафіялетавых прамянёў неабходна чалавеку, але ва ўмераных колькасцях.

Самая эфектыўная прафілактыка шкоднага ўздзеяння ўльтрафіялетавага выпраменьвання – скарачэнне часу знаходжання пад інтэнсіўным сонечным святлом (з 11 да 16 гадзін). Таксама варта адмовіцца ад салярыя.

Абараняйце скуру з дапамогай адзення, ужывайце ахоўныя сродкі SPF-30 або SPF-50 нават у пахмурныя дні.

Рэгулярна праводзьце самаагляд скуры. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на радзімкі ў пачатку і ў канцы лета.

У выпадку з’яўлення новай радзімкі і знікнення старой ці яе змены, свербу, паколвання ў гэтай частцы звярніцеся да доктара.

Пры наяўнасці вялікай колькасці радзімак або вялікіх пігментных плямаў трэба пазбягаць залішняй інсаляцыі.

Наяўнасць некаторых відаў радзімак суправаджаецца рызыкай узнікнення меланомы, таму за імі трэба сачыць і выдаліць пры падазрэнні на злаякаснае перараджэнне. Пры гэтым неабходна рэгулярна назірацца ў дэрматолага і анколага.

Кацярына ЯКАЎЧЫК,
доктар-дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ

Стоит почитать:

Разрабатывается новая технология лечения рака без повреждения здоровых клеток

Рак можно предотвратить

Как предотвратить рак

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *