1 мая ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці паказалі свае таленты юныя артысты – там прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Мелодыі кахання”.
Многія калі-небудзь марылі аказацца на сцэне, адчуць сябе хоць на імгненне спеваком або музыкантам, танцорам і акцёрам. А для гэтага толькі талента недастаткова. Неабходны смеласць, бязмежная вера ў сябе і свае магчымасці. І няхай не кожны з канкурсантаў стане сусветна вядомай зоркай, але сёння яны паверылі ў свае здольнасці, паверылі ў сябе.
Конкурс праходзіў у трох узроставых катэгорыях: 5-8 гадоў, 9-13 гадоў, 14-17 гадоў у намінацыях: вядучыя, саліст-вакаліст, вакальны ансамбль, танцавальны калектыў. Такім чынам, пераможцамі сёння сталі: Сафія Фядотава, Анастасія Жамайтук, Глеб Мармыш, Алеся Адамчык, Эльвіра Задзярэй, Кірыл Дашчэчка, Алёна Хітрык, Злата Бакей, Аляксандра Якшук, Вольга Радзюк, дуэт Анастасіі Бортнік і Яўгеніі Анушкевіч, танцавальныя калектывы “Калейдаскоп”, “Аистята”, “Дэнсінг гайз”, “Марсі”. Астатнія выканаўцы атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсе.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Стоит почитать:
1Мая: спартыўныя баталіі на плошчы (шашкі, гіра, канат) (фотарэпартаж)
День труда в Дятлово. Открытие праздника
В день Первомая в Дятлово прошло районное первенство по футболу «Кожаный мяч» (фото)