2 чэрвеня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе ахвочыя.
Што трэба для ўдзелу?
- Зарэгістравацца на сайце lidskae.by.
- Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар» (раней — «Мегаполіс»), 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.
- Альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.
Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.
Праграма мерапрыемства:
11.30 — 12.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
12.00 — 12.20 — урачыстае адкрыццё
12.20 — 13.20 — напісанне дыктоўкі
Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.
Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.
Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!