З Уваскрэсеннем Божым!

Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Сардэчна віншуем вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем – Вялікаднем!

Свята Вялікадня – гэта сапраўды вялікае свята для кожнага хрысціяніна.  Перажыванні велікодных святаў нязменна напаўняюць нас, хрысціян, надзеяй і ўсяляюць у нашы сэрцы спакой.

Гэта свята адрозніваецца веліччу і незвычайнай урачыстасцю, успрымаецца як галоўны сімвал адраджэння і надзеі, вернасці маральнаму абавязку.

У ім заключаецца велізарны сэнс, яно служыць крыніцай, з якой многія чэрпаюць духоўную сілу, натхняе на стваральную працу і ўдасканаленне, служыць апорай веры, сімвалам надзеі і любові да бліжняга.

Няхай велікодны настрой напоўніць вашы дамы, прыносячы з сабой радасць і душэўны спакой, натхняе на міласэрдныя ўчынкі.

Жадаем усім міру, моцнага здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях, шчасця і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *