Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зонаў масавага адпачынку да купальнага сезона 2018 года на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” ад 23 сакавіка 2018 года №105, з мэтай забеспячэння бяспекі і прадухілення гібелі людзей на вадаёмах раёна, вызначаны месцы для купання.
Добраўпарадкавана і ачышчана дно акваторыяў і пляжаў у наступных месцах масавага адпачынку: возера г. Дзятлава (гарадскі пляж), возера ўрочышча Рыбакі (пляж санаторыя “Радон”). На астатніх вадаёмах, якія не абсталяваны згодна з “Правіламі аховы жыцця людзей на вадаёмах Рэспублікі Беларусь”, купацца забаронена.
Правілы паводзінаў на вадаёмах:
купайцеся на пляжах і ў спецыяльна адведзеных месцах для адпачынку;
пачынайце купацца пры тэмпературы паветра не ніжэй за +20 градусаў, а вады – +18 градусаў;
не купайцеся адразу пасля прыёму ежы;
калі не ўмееце плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса;
нельга ўваходзіць у ваду і купацца ў стане алкагольнага ап’янення;
не заплывайце за буйкі і іншыя знакі, якія вызначаюць межы заплыву;
нельга скакаць у ваду з лодак, прычалаў, а таксама ў месцах, дзе невядомая глыбіня і рэльеф дна;
небяспечна плаваць на прадметах, якія не адносяцца да плавальных сродкаў;
не арганізоўвайце гульні на вадзе, якія звязаны з ныраннем і захопам тых, хто купаецца;
не дапускайце дзеянняў, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў;
не падавайце падманных сігналаў трывогі;
не пакідайце дзяцей без нагляду.
Уладзімір БАРАВІК,
старшыня раённага таварыства ратавання на водах
Стоит почитать: