Аснова будучага ўраджаю закладваецца гэтымі адказнымі вясновымі днямі. Перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача як мага хутчэй, у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя.
Актыўна працуюць у полі механізатары КСУП “Жукоўшчына”. Учора пад будучыя пасадкі цукровых буракоў уносілі мінеральныя калійныя ўгнаенні Міхаіл Ануфрык агрэгатам КУНС-08 на базе МТЗ-920 і Уладзімір Памбухчан агрэгатам РМУ-8 на базе МТЗ-1221. На палетках гаспадаркі калійныя ўгнаенні пад будучыя пасадкі ўжо ўнесены на 576 гектарах. Азотнымі ўгнаеннямі ажыццяўляюць падкормкі азімых зерневых (апрацаваны 30 гектараў), таксама падкормлены ўсе шматгадовыя травы (374 гектары) і 170 гектараў сенакосаў і пашаў. Усяго на 5 красавіка ўнесена 6 тысяч 700 тон арганікі, вядзецца падрыхтоўка глебы да сяўбы яравых культур.
На полі ва ўрочышчы Погіры поўным ходам ідзе ўнясенне арганікі па 90 тон на гектар. Тут плануюць сеяць цукровыя буракі. На двух ПРТ-7 працуюць Уладзімір Васюкевіч і Сяргей Кашко, на пагрузцы задзейнічаны “Амкадор-352”, якім кіруе Аляксандр Кульбей. За змену ПРТ можа раскідаць да 300-350 тон угнаенняў. У другой палове дня на дапамогу механізатарам падаспее ПРТ-10, і прадукцыйнасць працы павялічыцца ў паўтара разы – да канца дня будзе ўнесена каля 1200 тон арганікі.
Ва ўрочышчы Маяк Сяргей Мілевіч ажыццяўляе перадпасяўную культывацыю глебы агрэгатам КПС-6 на базе МТЗ-2022. Глебу рыхтуюць для сяўбы зерневых культур. Сёння механізатар апрацуе каля 30 гектараў. Яшчэ 15 гектараў плануе апрацаваць Уладзімір Памбухчан, які выйдзе ў поле ў другой палове дня з аналагічным КПС-6 на базе свайго МТЗ-1221.
«Раса» ў полі
Цікавы агрэгат “Раса”, які нагадвае страказу, у механізатара гаспадаркі Сяргея Кучынскага. На ім ва ўрочышчы Погіры ён падкормлівае азімыя, якія пойдуць на зялёны корм жывёле. “Раса” здольная за дзень апрацаваць ад 100 да 120 гектараў.
Ірына СТЫРНІК
Стоит почитать:
Мне б на такой стрекозе на дачу ездить. класс
Рейтинг комментария:00