Каля гарадскога помніка воінам-інтэрнацыяналістам вянкі, якія ўпалі ад ветру, паставілі на месца актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў «Чырвоны Крыж» і «БРСМ» . Прыбіралі і каля помніка Леніну.
Акрамя гэтага, яны працавалі на клумбах, акультурвалі тэрыторыю каля Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Да добраахвотнай і высакароднай справы далучылася і моладзь раёна. Каля помніка І. Філідовічу, дзе нядаўна праводзіліся рамонтныя работы, хлопцы і дзяўчаты чысцілі ўчастак. У тым ліку «вылоўлівалі» смецце з ракі.
Юлія БАКУНОВІЧ