КСУП “Вензавец” працягвае працу па падрыхтоўцы глебы да сяўбы: наладжана праца па збору камянёў, праводзіцца перадпасяўная культывацыя глебы, уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні.
Усяго ў гаспадарцы плануюць пасеяць 1050 гектараў яравых зерневых. На ўчастку №2 ва ўрочышчы “За стэлай” поўным ходам ідзе праца па севу зернебабовых. Тут на МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6 пачалі сеяць «Віка» – аўсяную сумясь.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Ідзе пасяўная ў КСУП “Войневічы” (+відэа)