Як адзначыў галоўны аграном Сяргей Лабар, усяго ў гаспадарцы пасеяць яравыя зерневыя культуры плануецца на плошчы 1250 гектараў, з іх – 560 гектараў зойме ячмень, у тым ліку 150 гектараў – піваварны, 100 гектараў – авёс, 400 гектараў – яравая пшаніца.
На полі ва ўрочышчы Дварэц поўным ходам ідзе сяўба яравога ячменю. Як адзначыў брыгадзір участка Канстанцін Плюта, тут яго плануецца пасеяць 40 гектараў – сорта “Якуб”, пазней ажыццявіць падсеў шматгадовых траў.
На астатніх палях таксама праводзіцца падрыхтоўка глебы да сяўбы. Тут арганізаваны вываз арганікі, унясенне азотных угнаенняў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать: