Менавіта пад такой прыгожай назвай 10 красавіка ў 14 гадзін у аддзеле культуры і дасуга “Дварэцкі Дом культуры” прайшла творчая сустрэча з паэтэсай Верай Ігнатаўнай Хрышчановіч.
Мерапрыемства адбылося ў рамках Года малой радзімы. Ініцыятарамі гэтай сустрэчы сталі ўдзельніцы клуба пажылых людзей “У крузе сяброў”, які вось ужо 8 год дзейнічае пры Доме культуры.
Прысутнічалі не толькі ўдзельніцы клуба, але вучні і настаўнікі Дварэцкай сярэдняй школы. Паэтэса дала інтэрв’ю школьнікам. Усе з задавальненнем паслухалі пра творчы шлях Веры Ігнатаўны, пачулі яе цудоўныя вершы, даведаліся пра яе імкненні, погляды і думкі.
І. Цяцерына, загадчык
Стоит почитать: