На вуліцы Камсамольскай ад сухой расліннасці і смецця ачысцілі занядбаныя двары работнікі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна і Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Зараснікаў там утварылася шмат, некаторыя з іх былі ростам з чалавека. Прадстаўнікі арганізацый акультурылі тэрыторыю так, што цяпер яе можна не пазнаць.
Тое ж самае рабілі і работнікі Белдзяржстраху на вуліцы Кастрычніцкай. Каля нежылога дома яны ссякалі засохлыя хмызнякі, збіралі апалыя галінкі і зграбалі смецце.
Юлія БАКУНОВІЧ