Сэрца на экране

Падзеі

Чарга каля кабінета ўльтрагукавой дыягностыкі ў Дзятлаўскай ЦРБ толькі нарастае. Усё таму, што ў раённай установе аховы здароўя з 3 красавіка ўстаноўлены новы ўльтрагукавы сканер экспертнага класа японскай вытворчасці Arietta S60. Апарат з’яўляецца сумеснай распрацоўкай фірмаў Aloka і Hitachi.

Новы апарат дазваляе з высокай дакладнасцю праводзіць дыягностыку розных органаў і сістэмаў арганізма.

У кабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі працуюць падрыхтаваныя спецыялісты Кацярына Іода і Людміла Максімчык. Яны могуць “вывесці” на экран сэрца, сасуды і іншыя унутраныя органы. Медыкі валодаюць методыкамі ўльтрагукавога даследавання ў акушэрстве і гінекалогіі, галаўнога мозгу і суставаў у нованароджаных. Таксама апаратам праводзяцца даследаванні малочных залоз, шчытападобнай залозы, прастаты, мачавога пузыра.

УГД-кабінет працуе па талоннай сістэме. Ультрагукавое даследаванне праводзіцца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове. 

Медыцынскія паслугі ў Дзятлаўскай ЦРБ паляпшаюцца і прагрэсуюць, каб павышаць якасць жыцця насельніцтва раёна. Паступова папаўняецца і абнаўляецца матэрыяльная база, медыкі аператыўна ставяць дыягназы і прызначаюць правільнае лячэнне пацыентам. Як вядома, не так даўно ва ўстанову аховы здароўя паступіў і рэнтген-апарат, які вылучаецца якасцю і надзейнасцю.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *