Свята святаў надышло. Яскравае сонейка, спеў птушак на розныя галасы, рознакаляровыя вербы – усё радавала дзятлаўчан напярэдадні Вялікадня.
Атмасфера творчасці перад надыходзячым святам панавала ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Тут, за сценамі ўстановы, намаганнямі педагогаў і бацькоў была арганізавана творчая выстава да Вялікадня. Папярэдне выхавальнікі ладзілі для маленькіх слухачоў заняткі, на якіх імкнуліся растлумачыць дзецям сутнасць хрысціянскага свята, яго значэнне ў жыцці людзей, расказвалі пра святочныя сімвалы: пасху, чырвоныя яйкі, кулічы. У вучэбны працэс з ахвотай уключыліся бацькі. Дзіву даешся, разглядаючы кожны экспанат паасобку. Умелымі рукамі дарослых і жвавымі ручкамі дзяцей крэатыўна і па-майстэрску зладзіліся пасхальныя кошычкі, карціны з выявамі храмаў, кампазіцыі. Арыгінальна ўпрыгожаны святочныя яйкі. На працягу тыдня вабіла хараством творчая выстава, выклікала пазітыўны настрой і стварала святочную атмасферу. Педагагічны калектыў цэнтра, вахаванцы і бацькі шчыра віншуюць усіх хрысціян са святам Вялікадня добрымі словамі: Хрыстос Уваскрэс!
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Пасха в Дятлово. Освещение яиц и куличей (+видео)
Предпасхальная ярмарка в Гродно собрала ремесленников со всей области