28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Яго тэма ў 2018 годзе – “Ахова дзіцячай працы”.
У гэтым годзе яго аб’ядналі з Сусветным днём барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы. Да гэтай катэгорыі адносяцца непаўналетнія і работнікі, якія атрымліваюць першы прафесійны вопыт.
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца тыдзень аховы працы, галоўныя задачы якога – удасканаленне кіравання аховай працы, а таксама папулярызацыя лепшых замежных і айчынных практык у сферы забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці працоўных.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама