Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС: устанаўленне статусу пацярпелага

Падзеі

У адпаведнасці з артыкуламі 10 і 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб парадку ўстанаўлення грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый , а таксама выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы (№ 1170 ад 10 верасня 2009 года).

Дакументамі, якія пацвярджаюць права на льготы, устаноўленыя дадзеным Законам, з’яўляюцца пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і даведкі, парадак выдачы якіх устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (арт. 10 Закона).

Грамадзянам, якія адносяцца да гэтых катэгорый, надаецца статус удзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы або пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый у парадку, якi вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (арт .16 Закона).

Статус пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый устанаўліваецца грамадзянам, названым у артыкуле 14 Закона. Да іх належаць:

грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання;

грамадзяне, эвакуіраваныя, адселеныя, якія самастойна выехалi з тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення (уключаючы дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся ў цяжарных маці), за выключэннем тых, хто прыбыў на дадзеную тэрыторыю пасля 1 студзеня 1990 года;

грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці;

дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, у якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці ў выніку дадзенай катастрофы.

У Дзятлаўскім раёне 22 населеныя пункты, якія ў адпаведнасці з Пералікам населеных пунктаў і аб’ектаў, што знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2009 года № 9, адносяцца да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам устанаўліваецца статус пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый грамадзянам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання па артыкуле 23 Закона, і выдаецца пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.
Па пытаннях устанаўлення статусу пацярпелага ад катастрофы звяртайцеся ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама.

Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне

Стоит почитать:

Попел жорсткіх падзей (+відэа)

Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца

Хроника пылающей деревни



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *