Кантралююць ратаўнікі

Здарэнні і бяспека

Дзятлаўскія ратаўнікі разам з іншымі службамі раёна ажыццяўляюць штодзённыя рэйды, якія накіраваны на недапушчэнне вясновых выпальванняў травы.

Мабільныя групы не толькі правяраюць месцы, дзе па віне чалавека можа ўзнікнуць пажар, але і праводзяць маштабную прафілактычную работу з насельніцтвам: інструктажы аб тым, як правільна і пры якіх умовах надвор’я можна распальваць вогнішчы, тлумачаць грамадзянам нормы бяспекі, прыводзяць прыклады пажараў, якія не толькі знішчылі маёмасць, але і забралі жыцці людзей.

Пад пастаянным кантролем удзельнікаў рэйдаў знаходзяцца палеткі, тэрыторыі населеных пунктаў, прыдарожныя палосы, лясныя і тарфяныя масівы раёна.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *