Героі сярод нас. Грузчык магазіна выратаваў чалавека з агню

Здарэнні і бяспека

Прадавец магазіна “Родны кут” у райцэнтры убачыла клубы дыму, якія выходзяць з вокнаў жылога дома па вул. Заслонава ў Дзятлаве. Яна расказала пра гэта іншым работнікам магазіна. Грузчык Ігар Кашко неадкладна накіраваўся да месца здарэння. Ад гаспадыні ён даведаўся, што ў доме знаходзіцца яе муж-пенсіянер, які з цяжкасцю самастойна рухаецца. Ігар Кашко ўвайшоў у запоўнены дымам дом і вывеў гаспадара на вуліцу. У гэты час пад’ехалі ратаўнікі і аператыўна справіліся з узгараннем.

У выніку пажару пашкоджаны сцяна, перакрыцце і маёмасць у кухні. Асноўная версія ўзнікнення пажару – пераграванне ацяпляльна-варачнай печы.

Сяргей НОВІК,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС

Стоит почитать:

Кореличские спасатели ликвидировали пожар частного дома

Пожар жилого дома в деревне Гербелевичи Дятловского района



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *