24 красавіка спартсмены дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сустрэліся з аматарамі футбола ў Таркачоўскім дзіцячым садзе -пачатковай школе. Свае фізічныя здольнасці дзеці праявілі спаўна: жвава бегалі сярод спартыўных прылад, весела пераймалі эстафету адзін у аднаго, падтрымлівалі ў час падзенняў. Хутка пасля размінкі пачалася гульня “Інь” супраць “Янь”. Дзяўчаты р’яна кінуліся ў бой, хлопцы не ўступалі, не дазвалялі ім перамагчы. Уладзімір Ганчар падтрымаў мясцовых футбалістаў, гуляючы то на баку хлопчыкаў, то рваўся ў бой за дзяўчат. Тым самым падбадзёрваў маленькіх ігракоў вялікай гульні.
Пасля некалькіх хвілін завадной гульні, гледзячы на “смех скрозь слёзы”, да маленькіх футбалістаў прымкнуў нават вадзіцель аўтобуса. Ён стаў на абарону варот адной з каманд. З вынікам 1:1 намаганнямі трэнера атрымалася “сяброўская нічыя”. Але вучні школы, акцэнтуючы ўвагу на тым, што стомы ў нагах няма, прасілі працягу гульні. Не хацелася адпускаць сваіх гасцей і настаўнікам: актыўныя балельшчыкі, яны як маглі, падтрымлівалі футбалістаў абедзвюх каманд.
Прыемна было атрымліваць падарункі: каляровыя часопісы “Вялікі футбол”, эмблемы, блакноты і ручкі, футбольныя мячы ад Беларускай федэрацыі футбола. Час сустрэчы прабег хутка, а развітвацца не хацелася. Маленькая школа, але з добрай душой.
Футбалісты з Таркачоў з усмешкай перадалі эстафету спартсменам у Круцілавічы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
“Футбол у вёсцы”: гуляюць спартсмены Гезгалаўскай школы