“Дом без гвалту!”. Першая рабочая нарада

Падзеі

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з 18 па 28 красавіка праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без гвалту!”.

Для вызначэння задач і каардынацыі дзейнасці ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча з удзелам зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў адбылася рабочая нарада для ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі раённых (гарадскіх) пратаколаў міжведамаснага ўзаемадзеяння па аказанні комплекснай дапамогі ахвярам гвалту ў сям’і, функцыянавання “крызіснага” пакоя, выпрацоўкі новых формаў узаемадзеяння ў вырашэнні праблем. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі аддзела ўнутранных спраў райвыканкама, грамадскіх арганізацый, праваслаўнай царквы, установаў аховы здароўя, упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне.

Па выніках сустрэчы быў зацверджаны раённы план правядзення сумесных мерапрыемстваў, вызначаны склад міжведамасных рабочых груп для правядзення прафілактычнай работы, у тым ліку з насельніцтвам раёна, і наведванняў па месцы жыхарства грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар прафілактыкі ААПП АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Стоит почитать:

В Дятловском районе стартовала республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

Бяспека на працы і дома

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *