Пытанне да натарыуса: можам мы з мамай заключыць натарыяльны дагавор дарэння грошай у замежнай валюце ці дарыць можна толькі беларускія рублі з пазначэннем эквіваленту сумы, якую дорыш, у замежнай валюце?
Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:
– У адносінах паміж фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі (гэта значыць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь), якія не выступаюць пры правядзенні валютных аперацый у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папераў у замежнай валюце і плацежных дакументаў у замежнай валюце ў трох выпадках:
дарэння (у тым ліку ў выглядзе ахвераванняў), а таксама адмены дарэння;
прадастаўлення пазыкаў, вяртання пазыкаў і працэнтаў за карыстанне імі;
перадачы на захоўванне і вяртання.
Такім чынам, дагавор дарэння замежнай валюты паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь так, як і дагавор пазыкі, уваходзіць у пералік здзелак, якія магчыма ажыццявіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у валюце.
Ірына СТЫРНІК
Стоит почитать: