За чысціню горада адказваюць першым парадкам яго жыхары. Менавіта таму суботнік аб’яднаў дзятлаўчан, каб яны разам змаглі акультурыць родныя вуліцы і падрыхтаваць кожны гарадскі куток да лета.
Цікава, як ацанілі высакародныя старанні жыхары і госці Дзятлава?
– У нас вельмі прыгожы горад, і гэтую прыгажосць мы павінны падтрымліваць і нават паляпшаць. Я прымала ўдзел у суботніку, мы пасадзілі цэлы парк бяроз каля возера. Якая прыгажосць будзе, калі яны вырастуць!
Тамара Цярэшка, жыхарка горада
– Я ўдзельнічаў у навядзенні парадку ў горадзе і радасна, што змог ўнесці свой уклад. З калегамі мы пасадзілі больш за 200 дрэваў. Парадак у горадзе – гэта і беражлівыя адносіны да прыроды, тым больш у нашым зялёным Дзятлаве. Калі кожны чалавек будзе сачыць за парадкам, не пакідаць пасля сябе смецце ў грамадскіх месцах, не псаваць расліны, то ў нас заўсёды будзе акуратна і чыста.
Мікалай Варабей, жыхар горада
– Я магу параўнаць Дзятлава з тым, якое яно было шмат гадоў таму. Хачу сказаць, што горад вельмі змяніўся, стаў больш прыгожым і дагледжаным. Бываю ў Дзятлаве не вельмі часта, але сюды прыемна прыязджаць, мне падабаецца тут хадзіць па вуліцах. Відаць, што людзі імкнуцца падтрымліваць горад у чысціні.
Ірына Гародка, жыхарка вёскі Дзянісава
– Мне падабаецца, як чыста ў нашым горадзе. Пасля зімы прыбралі ў парках і на вуліцах горада – адразу і настрой палепшыўся. Усё вясновае, яркае, усюды чысціня і парадак. Такі стан горада абавязкова трэба падтрымліваць, а суботнік — гэта мерапрыемства, на якім жыхары горада аб’ядноўваюцца дзеля агульнай добрай мэты. Пакуль мне дазваляла здароўе, я заўсёды з энтузіязмам прымала ўдзел у суботніках. Мая сястра прыязджае да нас з Расіі і кажа, што ў нас сапраўдны рай у горадзе. Любіць гуляць тут, разглядаць кветкавыя клумбы, бо яны ў нас у горадзе заўсёды дагледжаныя.
Алена Гоман, жыхарка горада
– Я часта бываю на стадыёне, гуляю ў футбол і хакей. Прыемна, што за нашымі спартыўнымі пляцоўкамі даглядаюць, робяць тут рамонт. Гэта ўплывае на якасць трэніровак спартсменаў. Дзякуючы суботніку, у нас акультурыўся стадыён. Сюды, дарэчы, многія прыходзяць не толькі займацца спортам, але і адпачываць.
Ілля Котаў, жыхар горада
– Дзятлава цешыць вока, і я магу сказаць, што нават паветра ў горадзе становіцца іншым пасля навядзення парадку. Я лічу, што людзі не павінны ленавацца рабіць наш горад яшчэ прыгажэй. Нават такія простыя рэчы, як выкінуць абгортку ад цукеркі ў сметніцу, могуць спрыяльна ўплываць на агульную карціну. Тое, як мы ставімся да сваёй мясцовасці, бачаць нашы дзеці, і яны абавязкова будуць прытрымлівацца нашага прыкладу.
Таццяна Смаляк, жыхарка вёскі Сачыўляны
Юлія БАКУНОВІЧ
Стоит почитать:
Суботнік на хакейнай пляцоўцы ў Дзятлаве. Удзел у ім прыняў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. (+відэа)
Суботнік на Дзятлаўшчыне. Каля возера садзяць бярозы (фотарэпартаж)
Суботнік на Дзятлаўшчыне. Парадак па вуліцы Кірава