З надыходам цёплага надвор’я людзі стараюцца часцей выязджаць адпачываць на прыроду.
Каб адпачынак быў удалым, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе выконваць наступныя правілы:
— не кідайце непатушаныя запалкі і акуркі ў лесе;
— у сухое надвор’е распальвайце вогнішча толькі на пяску або каменнях, на беразе вадаёмаў;
— прыбірайце ад агню гаручыя прадметы на адлегласць больш за паўметра;
— для экстранага тушэння вогнішча трымайце паблізу некалькі ёмістасцяў з вадой;
— ніколі не разводзьце агонь каля смалістых дрэваў, дрэваў з дупламі, на старых высечках;
— густая трава, мох, лішайнік могуць стаць прычынай узгарання навакольных дрэваў, якія растуць побач.
Не забудзьцеся, калі вы знаходзіцеся ў запаведным лесе, то ў ім абавязкова павінны быць спецыяльныя пляцоўкі для вогнішча.
У выпадку ўзнікнення пажару неадкладна паведаміце па тэлефонах 101 або 112.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Стоит почитать: