У штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка фактычна агучвае стратэгію развіцця краіны на бліжэйшы час. Таму выступленне Прэзідэнта ўважліва слухаюць беларусы з розных куткоў краіны. Якія меркаванні ў дзятлаўчан?
Прэзідэнт сказаў, што ў нашай краіне вядзецца актыўная барацьба з карупцыяй. За гэтае злачынства прадугледжана пакаранне, таму лепш быць сумленным і прыстойным. Радуе, што ў Беларусі добра працуюць супрацоўнікі міліцыі і аховы. Народ адчувае сваю бяспеку і ведае, што любы падман у нас хутка рассакрэцяць.
Вікторыя Лазоўская, настаўніца СШ №1 г. Дзятлава
Неаднаразова чула пра тое, што малыя раёны ў краіне хочуць аб’яднаць або скараціць, змяніць структуры адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Для нас, карэнных старажылаў маленькага населенага пункта, гэта б стала праблемай. Хочацца, каб наша Дзятлава, напрыклад, засталося на карце Беларусі як самастойны раённы цэнтр. Дзякуй Прэзідэнту, што падтрымлівае пазіцыю жыхароў раёнаў і ў сваім Пасланні развеяў міф пра аб’яднанні раёнаў.
Таццяна Гародка, пенсіянерка
Мне падабаецца, што Аляксандр Рыгоравіч лічыць беларускі і рускі народ адным цэлым. Мы сапраўды браты. У мяне шмат сваякоў з Расіі, і яны заўсёды адчуваюць сябе ў нашай краіне як дома. Напрыклад, руская мова ў нас адна з дзяржаўных, і я згодна з Прэзідэнтам, што не трэба спяшацца з пашырэннем беларускай мовы. У нашых школах прыкладна на аднолькавым узроўні дзеці вывучаюць і рускую, і беларускую мовы. Гэтыя веды дазваляюць ім свабодна размаўляць на любой з дзяржаўных моваў – каму як зручней. І галоўнае, што ўсе беларусы зразумеюць.
Галіна Маскаль, пенсіянерка
Юлія БАКУНОВІЧ
Стоит почитать:
«Человечество находится на распутье» — Александр Лукашенко отмечает рост конфронтации в мире