Прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак на сваёй тэрыторыі палолі траву каля бардзюраў, падмяталі замеценыя пяском дарогі. Таксама на гарадскіх могілках яны прыбіралі смецце.
У цэнтры горада чысціню стваралі работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ.
З граблямі і рыдлёўкамі «кружыліся» вакол Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея яго работніцы. Яны чысцілі зялёны ўчастак, рыхлілі зямлю на клумбах для новых кветачак, бялілі дрэвы.
Юлія БАКУНОВІЧ