Работнікі Дзятлаўскага ДРБУ-119 шмат робяць для бяспекі вадзіцеляў, і з прыходам новай пары года ў іх з’яўляюцца новыя задачы. Вясновы сезон яны адкрылі з уборкі снегаабараняльных шчытоў на прыдарожных участках.
– Пры вялікіх снегападах дарожнага палатна бывае не відаць, абочына зліваецца з дарогай. Таму ўстанаўліваюцца шчыты. Таксама дарогі абмяжоўваюць святлоадбівальныя палкі, каб пры снегападзе вадзіцелі бачылі профіль дарогі, – патлумачыў майстар па забеспячэнні дарог Валерый Дубовік.
Дарогі раёна размеркаваны на два ўчасткі, кожны з якіх складае прыкладна па трыста кіламетраў. Брыгада Валерыя Дубовіка працавала на Дзятлаўскім участку №2.
Юлія БАКУНОВІЧ
Пора, пора ребята за работу
Рейтинг комментария:00