Штогод у сакавіку адзначаецца Дзень спажыўца. У сувязі з гэтым у Дзятлаўскім райЦГЭ прайшло пасяджэнне «круглага стала» па тэме «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца».
Кожны чалавек заслугоўвае права на здаровае харчаванне, таму ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі якасць выпускаемай прадукцыі на прадпрыемствах Дзятлаўскага раёна і ўзгадалі, што трэба ведаць спажыўцу пры куплі прадуктаў харчавання.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага райЦГЭ, раённай бальніцы, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, мясцовага сыраробнага завода, супермаркета «Еўраопт», раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела метадычнай работы раённага Центра культуры і народнай творчасці.
Як гаварылася на пасяджэнні, на працягу 2018 гада ў раёне будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да тэмы правоў спажыўца, на здароўе і павышэнне інфармаванасці спажыўцоў у пытаннях экалагічнай бяспекі.
У выніку пасяджэння «круглага стала» ўдзельнікі прынялі рашэнне прадоўжыць практыку кансультавання насельніцтва аб правах спажыўцоў, а таксама ўзаемадзейнічаць з прадстаўнікамі вытворцаў прадуктаў харчавання, гандлёвых прадпрыемстваў, мясцовага самакіравання, грамадскімі арганізацыямі.
Юлія БАКУНОВІЧ