23 сакавіка жыхары вёскі Ёцавічы сустракалі артыстаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Аляксандр Баклушын, Таццяна Загорцава, Ганна Харлінская падрыхтавалі для іх канцэртную праграму “Вясновага настрою”.
Вяскоўцы радаваліся прыезду артыстаў, з вялікай ахвотай падпявалі знаёмыя песні, танцавалі, не шкадавалі апладысментаў. Словы падзякі артыстам за падораны настрой ад усіх жыхароў і прысутных на канцэрце выказала стараста вёскі Зінаіда Саўко.
Святлана ГРЫШЫНА
Стоит почитать: