У Дзятлаве стартаваў турнір аматарскіх хакейных каманд Гродзенскай вобласці

Спорт і турызм

Турнір распачалі каманды Дзятлава і Слоніма. Пачатак атрымаўся выніковы. Першая ж атака слонімскай каманды завяршылася голам.Ізноў атакуе Слонім. І зноў забівае.Стартавы матч Дзятлава прайграла 1:4. Другім запускам на пляцоўку выйшлі каманды Шчучына і Мастоў. Гэта шчучынцы (больш дакладна — арлянцы). Іх харызматычны трэнер. Зноў хуткі гол. Цяпер — у вароты Мастоў . 1:0. А тут — выхад сам-на-сам з варатаром. І другі гол. 2:0. Колькі яшчэ закінуць арлянцы?!

Сёння яшчэ згуляюць:

Слонім — Ашмяны.

Масты — Дзятлава.

Шчучын — Ашмяны.

Б. Варна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *