У Раклевіцкім доме культуры прайшоў канцэрт у рамках ХХХІI Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы
«У будучыню – з надзеяй».
Для прысутных выступалі артысты беларускай эстрады Стэла, Дзмітрый Шуканаў, Генадзь Санько, Вадзім Касенка, Настасся Купрыянцава.
Таксама спявалі і юныя «зорачкі» Дзятлаўшчыны.
Аўтарам і кіраўніком праекта з’яўляецца Кацярына Копелева.
Канцэртная праграма ладзілася пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» і ГА «Беларускі фонд міру».
Юлія БАКУНОВІЧ