Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама абмеркаваў вынікі работы і задачы сферы адукацыі раёна

Падзеі

З дакладам аб выніках работы аддзела адукацыі, спорту, турызму райвыканкама і ўстановаў адукацыі раёна ў 2017 годзе і задачах на 2018 год выступіла начальнік аддзела Наталля Белаус.

У прыватнасці яна адзначыла, што ў рэйтынгу якасці адукацыйнага працэсу раён узняўся з 16-га месца (2016 год) на 7-ае ў вобласці і з 8-га – на 2-ое месца сярод раёнаў сваёй групы.

Па выніках 2016/2017 навучальнага года атэставаны 2552 навучэнцы. На 5-10 балаў завяршылі навучальны год 81 працэнт навучэнцаў, што больш, чым у папярэднім годзе. 196 навучэнцаў (9,5 працэнта) – выдатнікі, выдатнікаў за год таксама стала больш (на 0,5 працэнта).

У 2017 годзе са 165 выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 97 (58,8 працэнта), з іх на бюджэтную форму – 78 працэнтаў.

Павялічылася колькасць выпускнікоў, якія выбралі педагагічныя спецыяльнасці.. У педагагічныя ВНУ паступілі 26 чалавек (27 працэнтаў).

Палепшылася выніковасць удзелу прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны ў рэспубліканскіх алімпіядах, у навукова-практычных канферэнцыях абласнога ўзроўню.

З 12-ай пазіцыі на 5-ую ў вобласці ўзняўся раён па выніках здачы цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах.

Асноўная задача ўстановаў адукацыі на 2018 год — яшчэ павысіць узровень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў раёне.

Галоўны спецыяліст аддзела Дзмітрый Ёда далажыў прысутным вынікі работы раённай фізкультурнай арганізацыі і раённай спартакіяды школьнікаў у 2017 годзе.

На пасяджэнні Савета са справаздачамі выступілі дырэктары дзятлаўскіх СШ №3 і СШ №1 Іван Кібінь і Аксана Пацыновіч, загадчыца Казлоўшчынскага яслі-саду Лілія Лішык, дырэктар Круцілавіцкай СШ Сяргей Гузоўскі.

Кіраваў работаю Савета намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

Самыя выніковыя па выніках работы за 2017 год калектывы і работнікі ўстановаў адукацыі атрымалі ўзнагароды.

Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі Савета азнаёміліся з творчымі работамі ўстановаў адукацыі раёна.

Ул. інф. «Перамогі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *