Пра стан жывёлагадоўчых аб’ектаў

Падзеі

Праведзенымі ў студзені 2018 года Лідскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю аналітычнымі мерапрыемствамі на жывёлагадоўчых аб’ектах выяўлены шэраг парушэнняў санітарных норм і правілаў для малочнатаварных фермаў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці малака.

У некаторых гаспадарках не наведзены належны парадак на тэрыторыі фермаў, адсутнічае сухая падсцілка для жывёлы, тэрыторыя фермаў не абгароджана суцэльнай агароджай, што не выключае несанкцыянаваны доступ пабочных асобаў і з’яўленне бадзяжных жывёлаў. Вытворчыя, дапаможныя і бытавыя памяшканні не ўтрымліваюцца ў чысціні, падлогі не падтрымліваюцца ў спраўным стане.

Аналагічныя парушэнні выяўлены практычна ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях Лідскага, Воранаўскага, Астравецкага, Ашмянскага раёнаў.

Кантроль за станам жывёлагадоўчых аб’ектаў будзе працягнуты.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Як зімуе жывёла?

Рэканструкцыя малочнатаварных фермаў і комплексаў

Аб выніках маніторынгу ходу зімоўкі жывёлы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *