Сёння у Дзятлаве праверылі супрацьпажарную бяспеку гандлёвага цэнтра «Еўраопт».
Пасля ўводнай аб узгаранні персанал аб’екта эвакуіраваў усіх наведвальнікаў.
Пажарныя падраздзяленні адпрацавалі ўмоўнае тушэнне пажару і пошук магчымых пацярпелых. Затым работнікі МНС праверылі стан пажарнай бяспекі гандлёвага цэнтра.
Ратаўнікі ацанілі дзейнасць супрацоўнікаў гандлёвага цэнтра ў экстрымальнай сітуацыі на 8 з 10 балаў па 10-цібальнай шкале.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Стоит почитать:
Лукашенко поручил МЧС провести проверку всех торговых центров в Беларуси