Дзень усіх і кожнага

Падзеі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” штогод 15 сакавіка ў краіне адзначаецца Дзень спажыўца.

У 2018 годзе ён пройдзе пад дэвізам «Зробім лічбавыя рынкі справядлівымі і сумленнымі». Гэту тэму падтрымаў Кансультатыўны савет па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў-удзельніц СНД для правядзення Дня спажыўца.

Усё больш актыўна ў наша жыццё ўваходзяць лічбавыя тэхналогіі, якія змяняюць характар многіх паслуг і прадуктаў. Напрыклад, да ўжо звыклых паслуг па забеспячэнні анлайн аплаты за паслугі і тавары, цяпер дабавілася магчымасць аплаты за паслугі ЖКГ, мабільнай сувязі і Інтэрнэту.

Асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню захавання правоў спажыўцоў на свабоду выбару тавару і на атрыманне поўнай, дакладнай і зразумелай інфармацыі аб таварах, работах, паслугах, а таксама аб выканаўцах, прадаўцах, вытворцах і пастаўшчыках, каб спажыўцы маглі прымаць абгрунтаваныя рашэнні адносна набыцця тавараў (работ, паслуг).

Давер і бяспека спажыўцоў – залог поспеху лічбавай эканомікі.

Таццяна ГРЫЦУК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *