Шырока распаўсюджаны некаторыя міфы пра тое, як трэба даглядаць зубы і захоўваць здароўе поласці рота. Але ёсць меркаванні, якія можна аспрэчыць.
Міф 1. Пасля ежы трэба карыстацца жуйкамі.
Жуйку рэкамендуецца жаваць не больш за 10 хвілін. Калі яна без цукру, то шкоды арганізму не прынясе, але і карысці ад яе не будзе. Жуйка не абараняе ўсе паверхні зубоў. Яна дапамагае дастаць некаторыя часцінкі ежы, дэзадарыраваць ротавую поласць, узмацняе слінааддзяленне і гэтым дапамагае нармалізаваць рН-баланс у роце. Замест жуйкі лепш пажаваць кавалачак цвёрдага сыру ці з’есці арэхі – яны таксама аднаўляюць баланс і прыносяць больш карысці для арганізма.
Міф 2. Салодкае правакуе карыес.
Гэта праўда. Чым больш вугляводаў у прадуктах, тым горш гэта для зубоў. У час перапрацоўкі мікраарганізмамі такіх прадуктаў выпрацоўваецца большая колькасць кіслот, якія раствараюць эмаль.
Міф 3. Часта чысціць зубы шкодна для эмалі.
Зубы дастаткова чысціць два разы на дзень – раніцай і вечарам пасля ежы.
Міф 4. Зубной ніткай можна дастаць пломбу.
Калі пломба дастаецца ніткай, значыць, трэба пломбу замяняць. Пры правільным выкарыстанні ніткі нельга пашкодзіць і дзясну. Але зубная нітка не замяняе шчотку і зубную пасту.
Міф 5. Зубную пасту трэба перыядычна мяняць.
Гэта меркаванне не абгрунтавана навукова. Дарослым рэкамендуюць выкарыстоўваць пасту з фторам у канцэнтрацыі 1000 – 1500 ррm.
Міф 6. Здаровая эмаль павінна быць белая.
Беласнежных зубоў не бывае ў прыродзе. Зубы могуць быць жоўтага, шэрага, аранжаватага і чырванаватага адценняў. Колер эмалі не звязаны з устойлівасцю да карыесу.
Міф 7. Адбельванне псуе эмаль.
Калі адбельванне праводзіцца пад кантролем доктара, то гэта бяспечна для эмалі. Але нельга рабіць адбельванне цяжарным, людзям са множным карыесам, захворваннямі дзясен, дрэннай гігіенай ротавай поласці.
Марыя БАРАВІК,
загадчыца стаматалагічнага аддзялення Дзятлаўскай ЦРБ
Обращалась в несколько стоматологий по поводу профессионального отбеливания — врачи всячески отговаривали, мол, вредно для эмали. Рекомендуют просто периодически делать профчистку зубов, и эмаль будет белой.
Рейтинг комментария:00