Зноў у аўтсайдарах

Падзеі

Па выніках мінулага года Гродзенская вобласць стала адзінай сярод усіх, каму не ўдалося дасягнуць пастаўленых задач па будаўніцтве жылля. Акрамя правалу ў выкананні задання па ўводзе ў эксплуатацыю жылля, Гродзенская вобласць таксама не змагла выканаць патрабаванне кіраўніка дзяржавы па недапушчэнні з’яўлення жылых дамоў з перавышэннем нарматыўнай працягласці будаўніцтва. Па стане на пачатак года ў Гродзенскай вобласці зафіксавана будаўніцтва трох такіх жылых дамоў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае, што парушэнне прыёмачнай камісіяй парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічыняў. У выпадку паўторнага здзяйснення такіх жа парушэнняў на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання памеры штрафных санкцый павялічваюцца.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *