Сустрэча для сяброў

Падзеі

У аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на чарговую сустрэчу запрасілі сяброў з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Канцэртную праграму і конкурсы для асаблівых людзей падрыхтавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з Ганнай Харлінскай. Атрымалася сапраўднае свята сяброўства, багатае на шчырыя словы, апладысменты, кампліменты, пажаданні. Вясёлымі песнямі яго ўдзельнікаў радавалі Марына Варган, Таццяна Дудкіна, Марына Міхалоўская, Аляксандр Баклушын, Ірына Бакшук.

Наведвальнікі “Праменьчыка” таксама паказалі свае таленты. Сольныя песні выканалі Віталь Крэйдзіч, Алег Бяляк. Іх сябры па аддзяленні і госці не ўтрымаліся і выйшлі танцаваць.

Удзельнікі сустрэчы адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі ў гульні, праходзілі конкурсныя іспыты.

Напрыканцы мерапрыемства спецыялісты “Праменьчыка” Алена Калюцік і Валянціна Саламевіч, скарыстаўшыся выпадкам, ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі з 25-годдзем сумеснага жыцця Анжэлу і Дзмітрыя Абярухціных. Сямейнай пары ўручылі сімвалічнае “двайное сэрца” і запрасілі на сумесны танец. Пасля яго наведвальнікі аддзялення і госці абмяняліся падарункамі ручной работы.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *