Справаздача першага намесніка старшыні райвыканкама Міхаіла Бабіны

Улада

Сёння са справаздачай аб дзейнасці ў 2017 годзе ў КСУП «Вензавец» выступіў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

У прыватнасці, ён сказаў, што ў 2017 годзе вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Дзятлаўскім раёне павялічылася на 3,1 %. У галіне раслінаводства забяспечаны рост асноўных відаў сельскагаспадарчых культур. У няпростых кліматычных умовах атрыманы нядрэнны ўраджай збожжа, агульны намалот склаў 43,4 тысячы тон у вазе пасля дапрацоўкі (110,2 % да 2016 года) пры сярэдняй ураджайнасці 27,4 ц/га (+1,8 ц/га). Вытворчасць бульбы ў сельскагаспадарчых арганізацыях (з улікам фермерскіх гаспадарак) склала 11,3 тысячы тон (128,6% да 2016 года), ураджайнасць павялічылася на 118 ц/га, атрымана 293 ц/га.

У раёне вялікая ўвага надаецца вырошчванню высокаэфектыўнай культуры — цукровых буракоў. Плошча пад цукровыя буракі склала 1295 гектараў, у 2018 годзе яе плануецца павялічыць на 50 гектараў. Сабрана 70,5 тысячы тон караняплодаў, атрымана ўраджайнасць 551 ц/га. Варта адзначыць, што па ўраджайнасці цукровых буракоў Дзятлаўскі раён займае трэцюю пазіцыю ў вобласці.

Алейнага семя рапсу сабрана 3,8 тысячы тон у вазе пасля дапрацоўкі або ў 3 разы больш, чым у 2016 годзе.

Асаблівую ўвагу неабходна надаць вырошчванню лёну, бо дзяржава выплачвае сельскагаспадарчым арганізацыям надбаўкі да закупачнай цаны за рэалізаваную трасту нумарам вышэй адзінкі. У 2017 годзе надбаўка была выплачаныя толькі КСУП «Дварэц-Агра» ў суме 13,8 тысячы рублёў. Валавы збор ільновалакна склаў 971 тону (127 % да 2016 г.), ураджайнасць ільновалакна 7,7 ц/га.

Вырошчваннем агародніны і пладоў у раёне займаецца КСУП «Жукоўшчына». Валавы збор агародніны павялічыўся ў 2,6 раза, ураджайнасць – 281 ц/га. У гэтай гаспадарцы маецца 83 гектары саду, у 2018 годзе плануецца пасадка 10 га маладых насаджэнняў.

Працаўнікі КСУП “Вензавец” летась дамагліся павелічэння вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Забяспечаны прырост збожжавых і зернебабовых культур на 15,8 %, валавы збор склаў 2832 тоны, цукровых буракоў сабрана 2873 тоны (101,1 % да 2016 г.), атрыманы нядрэнны ўраджай рапсу, ураджайнасць склала 14,5 ц/га. Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна КСУП «Вензавец» займае другую пазіцыю па ўраджайнасці рапсу, сёмую па ўраджайнасці збожжавых культур.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўляецца жывёлагадоўля. У аб’ёме таварнай прадукцыі каля 70 % займае выручка ад рэалізацыі малака, мяса буйной рагатай жывёлы і свіней. Валавая вытворчасць малака ў 2017 годзе па раёне склала 48,5 тысячы тон, 89 % якога рэалізавана на ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Прадуктыўнасць дойнага статка ў 2017 годзе склала 4043 кг. У КСУП «Жукоўшчына» надой ад адной каровы склаў 6354 кг, у ААТ «Граніт-Агра» — 5803 кг, КСУП «Хвінявічы»- 5014 кг. КСУП «Вензавец» па надою на карову займае пятую пазіцыю, надоена 3208 кг на адну карову. Таварнасць малака па раёне склала 88,6 % (павялічылася на 1 %). Палепшылася якасць рэалізуемага малака: гатункам «Экстра» прададзена 44,1 % (больш на 8, 5 % да ўзроўню 2016 года) і вышэйшым гатункам 38,5 % (+7,2 %), тлустасць малака павысілася на 0, 09 % і склала 3,81 %. У КСУП «Вензавец» гатункам «Экстра» рэалізавана 16,9 %, вышэйшым гатункам 35,8 %. Сярэдняя цана рэалізацыі малака ў гаспадарцы павялічылася на 22,8 % і склала 557 рублёў з ПДВ за 1 тону, па раёне сярэдняя цана рэалізацыі 602 руб., найвышэйшая цана рэалізацыі ў КСУП «Войневічы» — 634 руб. Штодзённай крыніцай паступлення выручкі ў гаспадаркі раёна з’яўляецца менавіта малако, паляпшэнне якасці рэалізаванага малака з’яўляецца дадатковай крыніцай выручкі.

На 1 студзеня 2018 года ў раёне павялічылася колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 1 % і склала 33,9 тысяч галоў, у тым ліку 12,2 тысячы галоў кароў асноўнага статка. Павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы забяспечана ў гаспадарцы на 6,6 %, або на 234 галавы.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна фінансавы год завяршылі з прыбыткам у суме 2,5 млн. руб., рэнтабельнасць продажаў склала 4,5 %. У 2016 годзе былі стратнымі чатыры прадпрыемствы, у тым ліку і КСУП «Вензавец», у 2017 годзе атрыманы прыбытак 27 тыс. руб. Выхаду прадпрыемства са страт паспрыяла тое, што ў 2017 годзе пачата правядзенне працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), з ліпеня 2017 года Эканамічным судом Гродзенскай вобласці вызначаны перыяд санацыі тэрмінам на тры гады. Са сродкаў бюджэту ў выглядзе надбавак да закупачных цэн на малако, патанненне рамонтаў і абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і даільнага абсталявання, вапнаванне, пагашэнне запазычанасці за паліва атрымана 353 тысячы рублёў. Усяго па раёне сельскагаспадарчым прадпрыемствам па ўсіх напрамках аказана фінансавая дапамога ў суме 3,2 млн. руб. Станоўчым момантам у дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца тое, што ў 2017 годзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі павялічылася на 16, 3 %, або на 531 тыс. руб. Сярэднямесячная заработная плата павялічылася на 20,8 %. Па раёне сярэднямесячная заработная плата склала 110 %.

У 2018 годзе ў сельскай гаспадарцы раёна неабходна забяспечыць рост валавой прадукцыі на ўзроўні 106,1 %. Атрымаць 54,6 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур з кукурузай, 4,8 тысячы тон рапсу, 68,5 тысячы тон цукровых буракоў, 8,4 тысячы тон бульбы, 1,2 тысячы тон ільновалакна, 1,2 тысячы тон агародніны, 450 тон пладоў. Забяспечыць нарыхтоўку травяністых кармоў на адну ўмоўную галаву не менш за 28 ц.к.а. У жывёлагадоўлі атрымаць 51,8 тыс. тон малака (106,8 % да 2017 г.), рэалізаваць не менш за 90 % малака на перапрацоўчыя прадпрыемствы, мяса буйной рагатай жывёлы 4,0 тысячы тон, свіней 1,2 тысячы тон. І завяршыць фінансавы год з прыбыткам.

Ул. інф. «Перамогі».



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *