«Нашы хлопцы лепш за ўсіх»

Падзеі

Дзіцячы смех, радасныя ўсмешкі дарослых людзей, спартыўны напал барацьбы і нястрыманая весялосць — такім запомніцца жыхарам аграгарадка Круцілавічы спартыўнае свята, якое прайшло 24 лютага і было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтаванае аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна з адміністрацыя ААТ «Граніт-Агра».

Распачала свята старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, якая павіншавала ўсіх са святам і пажадала міру, дабрабыту, любові, сямейнага цяпла і запрасіла на спартыўныя спаборніцтвы.

У спаборніцтвах паміж працоўнымі калектывамі ААТ «Граніт — Агра» прынялі ўдзел: каманда будаўнікоў, каманда адміністрацыі, каманда вадзіцеляў і каманда механізатараў аддзялення №1. Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы: эстафета «катанне на коле», бой падушкамі, распілоўка бервяна, кіданне венікаў, снайпер, гіра, хакей (замест клюшак мятла). Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі.

Падлічыўшы ўсе ачкі, суддзі агучылі вынікі. Першае месца заняла каманда будаўнікоў, другой стала каманда адміністрацыі, а на трэцяй пазіцыі — каманда механізатараў аддзялення №1.

Удзел у свяце прынялі навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, яны са снега рабілі казачныя фігуры. Дзеці з задавальненнем каталіся на кані. На свяце ўсе жадаючыя маглі пачаставацца салдацкай кашай і гарачым чаем. Падарункам для усіх прысутных стаў канцэрт падрыхтаваны артыстамі Воранаўскага раёна.

Стоит почитать:

“Здаровы лад жыцця” ў Раклевічах

Сёння свята ваша, мужчыны!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *