Ў Дзятлаве адбылося VI адкрытае першынство па кіакушынкай каратэ-до ў раздзеле кумітэ.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 160 каратыстаў з Навагрудка, Слоніма, Гродна, Мінска. Ад Дзятлава выступілі 17 спартсменаў, усе яны паказалі добрыя вынікі. Залатымі прызёрамі сталі Эдуард Рафікаў, Уладзіслаў Аўсянік, Вераніка Сідорчык, сярэбранымі – Вольга Жыбко, Кірыл Аўсеевіч, Ягор Лазута, Анастасія Францішчык, Артур Лянцэвіч, Арсеній Булаўка. Бронзу ўзялі Ганна Жыбко, Ягор Дзявульскі, Мікіта Некрашэвіч.
Дарэчы, адным з лепшых каратыстаў у сваёй весавой катэгорыі з’яўляецца Эдуард Рафікаў. На яго ліку пяць залатых кубкаў (з верасня 2017 года).
Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі спаборніцтваў