На Дзятлаўшчыне працягваецца раённая акцыя “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, прымеркаваная да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У рамках акцыі ў раёне праходзяць уручэнні юбілейных медалёў “100 год Узброеным Сiлам Рэспублікі Беларусь” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Юбілейны медаль ўручылі жыхарцы аграгарадка Гезгалы, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Лідзіі Аляксандраўне Белаус. Напярэдадні 23 лютага павіншаваць са святам і ўручыць юбілейны медаль да Лідзіі Аляксандраўны дадому прыехалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і старшыня Жукоўшчынскага сельскага савета Валерый Верамейчык.
Ірына КАМАРОВА