Кожны чалавек мае права голасу на выбарах, такое права ёсць і ў людзей з парушэннем зроку. У нашым раёне для слабавідушчых на ўсіх выбарчых участках будуць падавацца павелічальныя лупы.
Невідушчыя людзі, якія не могуць самастойна запоўніць бюлетэнь, маюць права запрасіць у кабінку або пакой для тайнага галасавання суправаджальніка – іншую асобу на свой выбар. Аднак такой асобай не можа быць удзельнік участковай і вышэй стаячых выбарчых камісій, кандыдат у дэпутаты або яго давераная асоба, назіральнік, прадстаўнік сродкаў масавай інфармацыі (частка 4 артыкула 52 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Калі ж невідушчы прыйшоў на ўчастак для галасавання без суправаджальніка, то знайсці такога яму павінен дапамагчы старшыня ўчастковай камісіі з улікам усіх вышэй пералічаных патрабаванняў заканадаўства. Затым невідушчы можа ўвайсці ў кабінку для галасавання разам з суправаджальнікам і зрабіць свой выбар.
Скарыстайцеся сваім правам голасу.
Святлана КРЭЙДЗІЧ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”