Антон Тарасевіч і Уладзімір Гукіш на форуме работнікаў АПК

Падзеі

Сёння ў Мінску прайшло маштабнае мерапрыемства, прысвечанае вынікам работы ўсіх сфераў АПК у 2017 годзе, з  урачыстым ушанаваннем перадавікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі.

На яго былі запрошаны два прадстаўнікі Дзятлаўшчыны – абодва з ААТ “Граніт-Агра”: галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Антон Тарасевіч і механізатар Уладзімір Гукіш.

Мы адшукалі дзятлаўчан у кулуарах “БелЭкспа” і пацікавіліся іх уражаннямі ад форума.

Антон Тарасевіч адказаў за дваіх:

— Было прыемнай нечаканасцю трапіць сюды. Радуе ўвага да работнікаў АПК і што 2018-ы аб’яўлены Годам малой радзімы. Значыць, у нас з’явіцца болей магчымасцяў для паляпшэння жыцця ў вёсцы, для таго, каб у вёску ехалі маладыя спецыялісты, работнікі, ахвотна заставаліся тут, жылі і працавалі з задавальненнем. А як спецыяліст сельскай гаспадаркі з выступлення Прэзідэнта зразумеў, у прыватнасці, што вялікая ўвага ў наступным сельскагаспадарчым годзе будзе нададзена нарыхтоўцы фуражу, больш дакладна – стварэнню належных умоваў для яго надзейнага захавання. Будзем над гэтым працаваць.Антон Тарасевіч. Уладзімір Гукіш.

Віншуем Уладзіміра Гукіша з дзяржаўнаю ўзнагародаю — медалём “За працоўныя заслугі”!

Б. Варна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *