Дзецям трэба бываць на паветры ў любую пару года, у тым ліку і ў надвор’е, якое прынята называць “дрэнным” (“дрэннае надвор’е” – гэта таксама своеасаблівы міф, “у прыроды няма дрэннага надвор’я”, як вядома) .
Многія бацькі думаюць, што ўзімку можна пагуляць гадзіну і гэтага цалкам дастаткова. А калі гуляць больш, то гэта можа нашкодзіць дзіцяці. Аднак на гэты конт няма строгіх правілаў. Вельмі многае залежыць ад загартоўвання дзіцяці і надвор’я, у прыватнасці, тэмпературы паветра.
Зразумела, што для немаўляці, якому ўсяго некалькі дзён ад роду, час прагулак павінен быць абмежаваны (асабліва ў моцныя маразы: ніжэй за мінус 10 градусаў). Але з дзіцём, якому ўжо споўніўся месяц, можна смела гуляць і даўжэй – некалькі гадзін. Медыкі адзначаюць, што максімальна дапушчальная тэмпература для прагулак з малым першага года жыцця – мінус 15 градусаў, а да небяспечных “спадарожнікаў” халоднага паветра прылічаюць высокую вільготнасць і вецер. Адзначаюць спецыялісты і той факт, што дзеці значна лепш пераносяць холад, калі перад прагулкай яны добра паядуць. Лепшая ежа ў гэтым выпадку тая, якая багатая вугляводамі і тлушчамі.
Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Стоит почитать:
«Как табачный дым влияет на окружающих»