У снежні 2018 года раней судзімы грамадзянін М. знаходзіўся ў гасцях у свайго знаёмага П. у гарадскім пасёлку Казлоўшчына. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў госць скарыстаўся тым, што гаспадар заснуў. Зламыснік скраў з шуфляды трумо 170 беларускіх рублёў.
На грамадзяніна М. узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Следчы камітэт просіць жыхароў раёна быць больш абачлівымі, не давяраць выпадковым знаёмым, а таксама раней судзімым асобам свае дакументы, грошы, асабістыя рэчы. Як правіла, многія злачынцы карыстаюцца даверлівымі адносінамі грамадзян для ўчынення супрацьпраўных дзеянняў.
Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта