На сустрэчу з выбаршчыкамі прыйшлі кандыдаты ў дэпутаты раённага і Казлоўшчынскага сельсавета Вадзім Бялятка і Віктар Адамчык, кандыдаты ў дэпутаты сельскага Савета Ала Гародка, Віталь Грышук, Ігар Данільчык, Дзмітрый Мазоль, Уладзімір Макарэвіч. Кандыдата ў дэпутаты абласнога і раённага Саветаў Марыю Максімовіч прадстаўляла яе давераная асоба Таццяна Уласенка. Размова на вячэрняй сустрэчы ў Доме культуры ішла пераважна пра добраўпарадкаванне Казлоўшчыны і яе перспектывы, пра медабслугоўванне. Ул. інф. «Перамогі».