Ці будзе ў бальніцы апарат ультрагукавой дыягностыкі?

Падзеі

У нашы дні паўнавартаснае медыцынскае абследаванне пацыента амаль немагчыма без такой важнай прылады, як апарат ультрагукавога даследавання. Сучаснае абсталяванне для ўльтрагукавой дыягностыкі дазваляе  праводзіць з высокай дакладнасцю шырокі спектр клінічных даследаванняў без негатыўнага ўплыву на арганізм пацыента.

Жыхары Дзятлаўшчыны часта цікавяцца, чаму ў мясцовай установе аховы здароўя немагчыма зрабіць, напрыклад, ультрагукавую дыягностыку сэрца?

Гэтую сітуацыю пракаменціравала галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч:

– У Дзятлаўскай ЦРБ забяспечана абследаванне пацыентаў, якія звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Адзначу, што чарга на УГД у нашай медыцынскай установе распісана на 2 тыдні. На жаль, пакуль у нас не праводзіцца ўльтрагукавое абследаванне сэрца, і на такія абследаванні мы накіроўваем пацыентаў у абласныя ўстановы аховы здароўя. Ультрагукавое даследаванне з’яўляецца адным з метадаў дыягностыкі, але не адзіным. У Дзятлаўскай ЦРБ выконваецца шэраг іншых метадаў, каб правесці дыягностыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Напрыглад, у нас можна зрабіць электракардыяграму, сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску, велаэргаметрыю, рэнтгеналагічнае абследаванне і шырокі спектр лабараторных абследаванняў. Хачу дадаць, што па лініі Міністэрства аховы здароўя неабходны УГД-апарат ужо размеркаваны на нашу бальніцу, і мы чакаем яго паступлення. Як толькі ён будзе ўсталяваны, жыхары раёна пра гэта адразу даведаюцца.

Увогуле сітуацыя з забяспечанасцю паліклінікі і бальніцы новымі апаратамі няўхільна паляпшаецца, аднак трэба разумець, што гэта патрабуе нямала сіл і выдаткаў.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *