Чытаць – модна

Падзеі

Раклевіцкая сельская бібліятэка прапануе сваім чытачам вялікі выбар даведачнай літаратуры: энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі. Попытам карыстаюцца кнігі знакамітых сучасных аўтараў: Наталлі Батраковай, Наталлі Несцеравай, Дар’і Данцовай, Алега Роя, Кірыла Казанцава.

Шмат чытаюць класічнай літаратуры: творы Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Аляксандра Дзюма, Агаты Крысці, Жорж Санд.

Актыўнымі чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца дзеці. Яны вельмі любяць серыю “Карандаш и Самоделкин” Валянціна Постнікава. Падлеткаў цікавяць кнігі Юрыя Сітнікава, Сяргея Клімковіча і Роберта Стайна.

Бібліятэка стараецца ісці ў адным кірунку з чытачамі, каб ім было “Чытаць – модна, наведваць бібліятэку – прэстыжна”.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *